Ніва № 01 (3425), 2 cтудзеня 2022 г.

Цуды каляднай ночы

Яўген ВАПА

Першыя Каляды за намі. Парадавалі яны нас сваёй натуральнай, адвечнай, прыроднай стыхійнасцю, прыпісанай кліматычнай уласцівасці гэтага куточка зямлі. Усё было як трэба і так як раней. Натуральны мароз, прыгожае сонца, снег, скрыпаючы пад ботамі і ззяючы рознымі адценнямі белага колеру. Адным словам пасля зацяжных, хмарных дзён з такой вялікай дозай дэпрэсіўных настрояў, прыгажосць свету Божага выявілася ў поўнай красе. Напэўна Усявышні ў такіх змрочных часах і хвілінах для чалавецтва вырашыў нават такім чынам пацешыць нашы сэрцы і душы і занесці ўсмешку і радасць на стомленыя твары. Проста, даць надзею з адчування прыгажосці зямнога свету на святочныя і будзённыя дні. Напэўна, калі тады людзі ўглядаліся ў зорнае неба, чакаючы з’яўлення той першай, містычнай, віфлеемскай зоркі, і спажывалі калядную вячэру, то словы звыш дзвюх тысяч гадоў гістарычнай і рэлігійнай праўды, што «Хрыстос нараджаецца! Славім яго!» на фоне жывапіснага надвор’я, давалі большую моц добрай энергіі, якой хацелася абдорыць сямейнікаў і тых, пра якіх думаем і молімся.

Надзея нараджэння Гасподняга і нашага збаўлення так моцна адчуваецца ў калядках, якія на шчасце надалей неад’емна спадарожнічаюць нам у ражджэственскім перыядзе. Іх вобразнасць слоў з самага моманту нараджэння Ісуса з холадам ночы, пячорай, сенам і звярамі, мацярынскай любоўю, а потым трагічнымі падзеямі забітых маленькіх дзяцей у спалучэнні з бачанымі іконамі ў царкве і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF