Ніва № 01 (3425), 2 cтудзеня 2022 г.

Што год чарговы нам рыхтуе?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Два апошнія гады чалавецтва правяло ў рэжыме хутчэй не жыцця, а выжывання. Пакуль, на жаль, няма нейкіх рэальных падстаў меркаваць, што надышоўшы 2022 год прынясе тут значныя палёгкі і паслабленні. Праўда, адзін з багацейшых людзей планеты Біл Гейтс нядаўна заявіў, што ў новым годзе ковід істотна адступіць і жыць стане намнога лепей і весялей. Напэўна, гэтыя мультымільярдары ведаюць больш за іншых, яны кіруюць гэтым светам, ці, прынамсі думаюць, што кіруюць ім. Яны запускаюць і спыняюць глабальныя працэсы і паварочваюць чалавецтва ў той бок, куды ім патрэбна. Яны лічаць сябе ўладарамі і багамі. І ім шмат што ўдаецца, але толькі да пары, да часу.

Палітычна ў свеце год чакаецца досыць бурлівым. Гэта звязанае з многімі важнымі выбарамі ў розных краінах. Старыя палітычныя эліты ў выніку лакдаўнаў, эканамічнага і сацыяльнага крызісу страцілі давер амаль ува ўсіх краінах, так што амаль усюды, дзе пройдуць выбары, улада будзе мяняцца. Ці будзе яна мяняцца толькі намінальна, ці адбудуцца нейкія істотныя зрухі — гэта ўжо іншае пытанне. У Германіі змены ва ўладзе пачаліся ўжо ў 2021 годзе, але там проста скончыліся ўсе магчымыя тэрміны абрыдлай Меркель. Зараз там кааліцыйнаму, так званаму «ураду святлафора», давядзецца даводзіць сваю вартасць. Нічога аптымістычнага для кансерватыўнай часткі нямецкага грамадства ў Германіі не прадбачваецца: чакаецца ўзмацненне «зялёнай павесткі» і спрашчэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF