Ніва № 01 (3425), 2 cтудзеня 2022 г.
Бацькі гаварылі: трэба быць чалавекам (2)Ганна КАНДРАЦЮККаб пахіліцца над бядой іншага чалавека, трэба спыніцца, зазірнуць у глыб самога сябе. Люся Жлобін першы раз пабачыла мігрантаў пры лясной дарозе, дзесьці за Альхоўкай. Спыніла машыну. Двух мужчын прасілі напіцца вады. Як пасля скажа, задзейнічаў чысты чалавечы інстынкт. У спеху выклала ў іх рукі печыва, ваду і іншыя прадукты, якія толькі што набыла ў краме. І падказала яшчэ дарогу, куды ісці, каб абмінуць патруль. Іншай раніцы, каля сваёй брамкі ўбачыла азяблых дзяўчыну і двух хлапцоў. Запрасіла дахаты, дала сагрэцца, пакарміла. Нічога вялікага — звычайная людская рэч. Пасля валанцёры з Групы «Граніца» папрасілі яе ўключыцца ў акцыю дапамогі. Не думала пра геройства. Хутчэй вырашыла знаёмства месца. Не кожны пойдзе ў лес, калі на дварэ цемра і холад. Часам было нязручна. Як тады, калі прыйшлося ёй пераапрануць у сухое адзенне чалавека, які сам ужо не даў рады падняцца на ногі. У зваротнай дарозе балела душа. Ведала, што не ўсе мігранты выйдуць жывымі з лесу. — За глыток вады яны былі гатовы цалаваць па руках і нагах, — дадае, — мне было цяжка глядзець на іх прыніжэнне. Валанцёры ў групах ужо разыходзяцца па лесе. Дамаўляюся ісці з лекаркай-стаматолагам Ганнай, у прыватнасці роднай сястрой Эвы Мароз-Кечынскай. Сёння на акцыю прыбірання лесу прыйшлі ўсе тры сястры — Эва, Зося і Ганна. Іх параўноўваюць да гераінь Антона Чэхава. * * * — Я сама не магу (...) |