Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Прароцтвы і заступніцтвы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Калі чалавек збіраецца ў дарогу, то воляй-няволяй займаецца прадказаннем тае будучыні, таго перыяду часу, які мае заняць падарожжа. Гэта такое невялікае, як гэта папулярна лічыцца, прароцтва, а больш дакладна — празорлівасць ці яснабачанне.

Яснабачанне, паводле слоўнікаў, гэта незвычайная здольнасць прадбачыць, распазнаць будучае і з’явы, якія недаступны ўспрыманню звычайнага чалавека. Прароцтва — гэта паведамленне або нізка паведамленняў, якія лічацца атрыманымі пад уздзеяннем асаблівага звышнатуральнага натхнення і, у прынцыпе, змяшчаюць інфармацыю наконт будучых падзей. Іншай справай з’яўляецца футуралогія, якая таксама прагназуе будучыню, але на аснове логікі.

Прароцтвы, як падае большасць даведнікаў, сыходзяць ад натхнёных прарокаў. Вікіпедыя: «Прарок — чалавек, які абвяшчае, паведамляе людзям словы Бога. Прарок адчувае ўнутры сябе голас, які заклікае яго да дзейнасці. Біблейскія прарокі бачылі развіццё чалавецтва на многія тысячы гадоў наперад і казалі ад імя Бога пра Бога. Пад словам «прарок» разумеюць, па-першае, чалавека, які прадказвае будучыню, па-другое чалавека, які перадае слова настаўлення, навучання і суцяшэння праз натхненне Духам Святым. Прарокі, праца і словы якіх вядомы з Пісання, — гэта Енох, Ной, Аўраам, Майсей, Аарон, Марыям, Дэбора, Самуіл, Давід, Саламон, Данііл, Ілья, вялікія і малыя прарокі (Езекііль, Ісайя, Ерамія, Міхей і інш.) — аўтары прароцкіх кніг і інш. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF