Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Летапісец эпохі

Тамара ЛАЎРАНЧУК

На працягу свайго жыцця я — заўзяты кнігалюб. Атрымаўшы дыплом выкладчыцы беларускай і рускай літаратуры, працуючы ў школе, заўсёды цікавілася не толькі навінкамі літаратуры, але не пераставала цікавіцца творамі аўтараў далёкага мінулага.

Будучы студэнткай, атрымала прапанову сабраць матэрыял аб знакамітасцях нашага краю. Рэферат „Літаратурная Берасцейшчына” захапіў мяне так, што „з галавою акунулася” ў тэму. Архіў, старыя часопісы і газеты бібліятэчных схронаў, падручнікі, дакументы адкрывалі мне свае таямніцы.

Паколькі я аддаю перавагу ў сваіх чытальніцкіх зацікаўленнях мемуарнай літаратуры, хачу пазнаёміць чытачоў „Нівы” з першым беларускім мемуарыстам Фёдарам Еўлашэўскім. Менавіта ён лічыцца роданачальнікам гэтага жанру дзякуючы свайму „Дзённіку” (1604 г.).

Нарадзіўся Фёдар Міхайлавіч Еўлашэўскі ў Ляхавічах (на Берасцейшчыне). Першымі крокамі самастойнага жыцця была вайсковая служба, затым — дзяржаўная, дзе ён зарэкамендаваў сябе як дастойны дзеяч — стрыманы, адказны, дысцыплінаваны. Менавіта гэтыя якасці паспрыялі яго службоваму росту. Першае месца працы — пры двары Яна Іероніма Хадкевіча — маршалка земскага і гетмана інфляндскага, уладальніка Ляхавіч. З першых крокаў гэтай пасады Еўлашэўскі карыстаўся падтрымкай польскіх каралёў Стэфана Баторыя, Жыгімонта ІІ Аўгуста, Жыгімонта ІІІ Вазы.

Неўзабаве (у 1577 г.) кароль Стэфан Баторый прапанаваў яму пасаду пінскага мастаўнічага, а ўжо праз два (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF