Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Букеты Алінкі

Міра ЛУКША

Размова з Алінай Кулешай-Самоцік з Нарвы, лаўрэаткай конкурсу «Дэбют»

Міра Лукша: — Ты напісала свае тэксты невыпадкова, бо пішаш здаўна, але даведалася пра конкурс «Дэбют» з фейсбука.

Аліна Кулеша-Самоцік: — Я не пішу сістэматычна. Але нейкі час я падумала: «Калі ў мяне ёсць нейкі ад Бога замысел да пісання, калі ў нас пісаў дзядзька, мамін брат (Алесь Баршчэўскі)»...

— Ты і цяпер займаешся мастацтвам. Фларыстыкай — кветкамі.

— Нядаўна я скончыла пасляліцэйскую школу фларыстыкі. Займалася, здала экзамены, пісьмовы і практычны. Атрымала міжнародны дыплом і сертыфікат на польскай і англійскай мовах да выконвання прафесіі фларыста. Але гэта маё хобі. Я з дзіцячых гадоў любіла штосьці намаляваць, нарысаваць. Марыла пайсці ў мастацкі ліцэй у Супраслі. Але там далёка...

— Робіш строікі са штучных кветак?

— Таму са штучных, бо ў Нарве не маю магчымасці рабіць з жывых. Пыталіся пакупнікі пра строікі з жывых кветак. Строікі раблю, вазкі, з лямпачкамі, з галінкамі, кветкамі, лісткамі... Бывае, што складаю элементы купленыя ў пяці месцах. Ну, нейкае мастацтва.

— Ты прапануеш свае творы ў інтэрнэце, на старонцы Bukіety A-lіnkі. Ці аматары тваіх букетаў прыязджаюць таксама ў Нарву?

— Бывае, што і асабіста паяўляюцца ў мяне, калі хтосьці жыве недалёка. Хочуць пабачыць, выбраць строік на свята, на магілку, для аздобы дому. Не дзейнічаю ў вялікім маштабе. Гэта проста хобі і забава, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF