Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Пра тайныя спружыны мегаабсурду

Алесь АРКУШ

У беларускай літаратуры, здавалася б у такі неспрыяльны час, выйшла адразу некалькі вялікіх раманаў. Спачатку пабачыў свет раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» на амаль 900 старонках. І вось сёлета дадаліся ў спіс «вялікафарматнікаў» адразу два новыя раманы — Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» і Віктара Сазонава «Генетычны алфавіт». Магчыма гэта праява спеласці беларускай літаратуры. А можа рэакцыя на ціск рэжыму Лукашэнкі на беларускую культуру — чым мацней ціск, тым больш грунтоўны адказ.

Самым нечаканым для чытача напэўна стаў раман Віктара Сазонава. Гэты празаік раней быў вядомы як аўтар невялікіх апавяданняў, пераважна гумарыстычнага і авантурнага зместу. Самая вядомая яго кніга, якая зазнала некалькі выданняў і выходзіла нават па-польску, — гэта зборнік апавяданняў «Занатоўкі кантрабандыста». Але які салдат не хоча быць генералам. І вось пабачыў свет першы раман Віктара Сазонава. Гумарыстычным гэты твор не назавеш, хоць у кнізе процьма мясцін, дзе можна не проста смяяцца, але рагатаць да слёз, — раман нашпігаваны вясёлымі здарэннямі, жартамі, народнымі выслоўямі і па-майстэрску намаляванымі карцінкамі беларускага вясковага жыцця. Але ўсё ж гэты раман я назваў бы хутчэй авантурным. Бо гэтага вымагае канва і галоўны месыдж твора.

Калі сцісла распавесці пра што раман. Савецкі Саюз набліжаецца да часоў перабудовы. Амерыканскія і савецкія спецслужбы сінхронна вырашаюць здзейсніць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF