Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Школа ў Шымках — адна вялікая сям’я

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Працу ў школе пачала я на пачатку васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя.

Калі я першы раз убачыла будынак гэтай школы, здаўся мне быць аграмадным. Такія школьныя гмахі былі ў гарадах! А тут — вёска, і такі будынак! Двухпавярховы, з вялікай гімнастычнай залай, сталоўкай, кухонным блокам. Я цешылася, што буду працаваць у такім камфорце. Дзяцей давозілі з навакольных вёсак, нават даволі далёкіх. Але я не аб гэтым хачу расказаць.

Цяпер модна слова «талерантнасць». І вельмі яно актуальнае. У школе былі дзеці каталіцкага і праваслаўнага веравызнанняў. Былі нават сведкі Іеговы, і ромы. А ўсе вучні, настаўнікі, школьны персанал стваралі вялікую «шымкаўскую» сям’ю. Мы, настаўнікі, не мусілі праводзіць асобных урокаў на тэму талерантнасці, іншасці.. Нашы вучні прымалі ўдзел у такіх «уроках», нават таго не ўсведамляючы.

Каляды ў школе. Гэта была падзея! Усе прымалі ўдзел у падрыхтоўцы. Нават мамы нашых вучняў на гэтую ўрачыстасць рыхтавалі ласункі. Бо свята мела сваю «аправу» і гасцей, не толькі на ўзроўні гміны, значыць, быў войт Міхалоўскай гміны, але былі і госці з ваяводства. А паколькі школа насіла імя BOWOP (Беластоцкага аддзялення Войск аховы пагранічча), дык былі таксама пагранічнікі. На сталоўцы стаялі прыгожа накрыты снежна-белымі абрусамі сталы, упрыгожаныя святочнымі строікамі. Сталы былі багата застаўлены каляднымі стравамі. Над гэтымі сачылі гаспадынькі з кухні. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF