Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Крызісны гады — як доўга

Яўген ВАПА

За намі чарговыя дні, тыдні, месяцы, гады зямнога прамінання на фоне штораз большых выклікаў, якія бурляць вакол нас. Аж цяжка здагадацца, што кожнаму з нас ёсць тым самым найцяжэйшым. У кожнага свой лёс, свая гісторыя, свае выпрабаванні. Тут ковідная зараза, тут сямейныя хваробы, чэргі да лекараў. Там інфляцыя, што ўжо прынесла скачок цэн. Але ў 2022 годзе разам з цэнамі кошт электраэнергіі і газу можа забалець кожнага з нас яшчэ мацней. Здавалася зусім нядаўна, што маючы пяцьдзясят злотых можам зрабіць пакупкі, якія дазволяць набыць яду на некалькі дзён. Сёння бачыш, што за пяцідзесяцізлатовую купюру купіш столькі, што вернешся дахаты амаль з пустой сумкай. Людзі па некалькі разоў аглядаюць цэны і перапытваюць прадаўцоў, што падаражэла з асноўных прадуктаў харчавання. Знаёмыя ўласнікі невялікіх крамаў распавядаюць, што перад гэтымі святамі ўжо абмяжоўваюць колькасць заказваных тавараў вышэйшай якасці.

Людзі разумеюць, што каб пражыць, ад умоўнага першага да першага, трэба ашчаджаць і адмаўляцца ад усяго. Гэткі настрой вельмі ярка адлюстраваўся ў атрыманай мною на днях смс-графіцы. Пакупнік кажа прадаўцу: «Дайце пачак масла». У адказ прадавец пытаецца: «Ці запакаваць на падарунак?» Сумны гумар з вялікай доляй рэальнай праўды пра наш рынак, на якім усе яго сегменты моцна разагрэты інфляцыйным ростам цэн.

Пры тым таксама наглядаем за нястачай многіх кампанентаў і фінальных прадуктаў, на якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF