Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Пустая балбатня

Міраслаў ГРЫКА

Я не люблю пустой балбатні. Асабліва на галодны страўнік. Тыя, хто трошкі лізнуў па-англійску, такую размову называюць small tok. Гэта гучыць больш сусветна. «У нас сёння добрае надвор’е, ці не так?» — «Дзе? Бо ж не ў Польшчы!»... І ўжо ёсць закваска для цікавай размовы. Наступная гарачая тэма па парадку... палітыка. Дарэчы, не дай Бог сёння пра палітыку! Нервовая тэма. Дружалюбны small tok хутка ператвараецца ў «pieprzenie»... Як у той чароўнай прымаўцы: «pieprzenie za pomocą młotka o przymiotach i przywarach kotka». Але малаток — вельмі дрэнны інструмент для дыскусіі. Ён пакідае пасля сябе толькі крывавую мякаць. Нават палітыкі не дыскутуюць пра палітыку. Прызнацца, было б з кім абмяркоўваць, але абмяркоўваць няма чаго. Палярызацыя палітычных настрояў, прычым не толькі сярод палітыкаў, зайшла настолькі глыбока, што прастора для дыскурсу, узважвання правоў і поглядаў скарацілася да непрымірымай варожасці. Ворагі не размаўляюць на агульнай мове прымірэння, згоды. У Польшчы цяпер існуюць дзве мовы, заснаваныя на кардынальна рознай граматыцы і палітычным сінтаксісе. Гэта як сабачае бурчанне і кацінае фырканне, зразумелыя з абодвух бакоў толькі праз чутныя ў іх тоны агрэсіі. Такім чынам, рэгрэс палітычнай культуры ў краіне і сацыяльнай культуры ў цэлым дасягнуў свайго дна. Мы не размаўляем адзін з адным, мы толькі гаўкаем і фыркаем. Наўрад ці мы належым да дзвюх варожых рас, з асобным наборам патрэб, звычаяў, сімвалаў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF