Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Лёс нашага пакалення

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Чым больш жывеш на гэтым свеце, тым больш задумваешся над лёсам нашага пакалення. На яго зямны адрэзак жыцця выпала дастаткова шмат падзей і працэсаў. Ад развалу Савецкага Саюза да рэнесансу неабальшавізму на тэрыторыі Беларусі. Ад падзення муру паміж камуністычным светам і свабоднай Еўропай да паўстання фактычна новай жалезнай заслоны. Ад рамантычнага захаплення новым беларускім Адраджэннем да расчаравання ў многіх людзях, ад надзейнасці верных сяброў да здрады і крывадушнасці цэлага шэрагу вядомых асоб. За дзесяцігоддзі пройдзена немалая жыццёвая дарога, накоплены разнастайны досвед і... усё прайграна. І застаецца пасыпаць галаву попелам — як казалі старажытныя: vаe viсtis (гора пераможаным!). Ці ўсё ж яшчэ не ўсё прайграна? Бо прыйшло новае пакаленне змагароў за беларускую ідэю, выспела новая салідарнасць, кшталтуюцца і фармуюцца новыя формы ўзаемадапамогі і падтрымкі. І панаванне цемры і чорных сіл зусім не бясконцае. Падаецца, што галоўнае зараз — не кідацца ў крайнасці, не паддавацца адчаю, верыць у тое, што Беларусь урэшце вызваліцца ад акупантаў і стане вольнай краінай.

Нашы палітвязні ў сваёй пераважнай бальшыні выклікаюць не проста павагу, а нейкае глыбіннае захапленне і нават нешта большае, што цяжка выразіць словамі. Проста неверагодна, што ў гэтых людзей такая вера, мужнасць і сіла духу. Чытаючы іх лісты, пасланні і вестачкі, мы на волі пераконваемся ў нязломнасці чалавечага духу і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF