Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Бацькі гаварылі: трэба быць чалавекам

Ганнa КАНДРАЦЮК

— Ты выходзіла па начах дапамагаць бежанцам у лесе? — пытаю ў Эвы Мароз-Кечынскай.

— Так. Дзясяткі разоў выходзіла.

— Чаму гэта робіш?

— Але я не ўмею гаварыць пра нейкія «гуманізмы» і ўзнёслыя ідэі, — заракаецца мая субяседніца. — Мне гэта не трэба. Трэба ісці, дык іду. І ўсё.

— Усё ж не так проста выйсці з цёплай кватэры, калі навокал ноч, холад, коўзкія калоды пад нагамі...

— А што рабіць? Толькі ўначы ёсць магчымасць дайсці з дапамогай. Часам ад гэтага залежыць жыццё канкрэтнага чалавека.

— Не ўсе мясцовыя людзі глядзяць ласкавым вокам на вашу дзейнасць. Усё чую пра тое, як вы перашкаджаеце войску і паліцыі «навесці парадак».

— Я не гляджу на іншых, — чую рэзкі адказ, — я гляджу толькі на сябе.

— Ёсць страх?

— Я не баюся, — з яшчэ большай рашучасцю гучаць словы маёй субяседніцы-валанцёркі. — Няма чаго баяцца ў лесе. Калі ўжо, дык баюся, што нешта пойдзе не так, што буду цягнуць нейкі хвост за сабой. Што з за гэтага пацярпяць іншыя людзі.

Кажаш — страх? Чаго мне баяцца? Гэта маё месца, гэта мая пушча, якую маю ў адным пальчыку.

* * *

Выглядала так, што я была найбольш спалоханай жанчынкай у гэтай самавітай кампаніі дзейсных дзяўчат, сеніёрак, жанчын. З перспектывы Беластока ўсё выглядала інакш. Мяне асцерагалі і насцярожвалі перад паездкай у пушчу. Напаміналі, каб узяць усе неабходныя дакументы, выканаць усе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF