Ніва № 51 (3423), 19 cнежня 2021 г.

Чыгункі, жвіроўкі, асфальтоўкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Падаюся ў падарожжа, у Гайнаўку, цягніком, які шпарыць у Варшаву. Прэстыжна ж пракаціцца «сталічным» поездам. Цягнік з двух вагонаў, маю месца ў перадапошнім, зараз за лакаматывам. У купэ яшчэ адзін пасажыр, адносна малады мужчына.

Злажу ў Гайнаўцы, мой спадарожнік таксама. Напіраю на дзвярную клямку вагона, але яна супраціўляецца, не даходзіць да канца. Выручае мяне згаданы спадарожнік, з такім жа самым вынікам. З’яўляецца праваднічка, мяркуем ёй, што дзверы зашчаміліся. Яна таксама прабуе іх адкрыць...

Народная мудрасць вяшчае, што дзе чорт не можа, то туды бабу пашле. Маладая энергічная жанчына паднімае нагу і ўдарам абцаса ў клямку рашае той дзвярны гордзіеў вузел — дзверы пакорліва адкрываюцца; калісь падобным чынам — толькі ўдарам рукі — ладзілі тэлевізары, калі візія разлазілася. А я жахнуўся на думку пра мужчыну, які той маладзіцы трапіць пад каблук — то ж ён можа цягам усяго жыцця і слоўца не піснуць. Колішні мой сусед так меў, калі прызнаваўся, што з часу жаніцьбы грошай ужо больш не бачыў.

Не абыходзіць гэтай тэмы і Свяшчэннае Пісанне: «І зведаў я, што горшая за смерць жанчына, таму што яна — сець, а ейнае сэрца — капкан, яе рукі — аковы; богабаязны выратуецца ад яе, але грэшнік будзе спайманы» (Экл. 7:26). Аднак у Пісанні можна знайсці і больш аптымізму — гімнам жанчыне амаль цэлы 31 раздзел Прытчаў Саламонавых. Мудры цар ведаў што піша — у ягоным гарэме мела быць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF