Ніва № 51 (3423), 19 cнежня 2021 г.

Уладзімір Пац — беларус легенда

Яўген ВАПА

Суботні, восеньска-зімовы ранак 11 снежня 2021 года. У бацькоўскай хаце неспадзявана, як гром зімовай парою, прыляцела з Мінска сумная навіна. На 54 годзе жыцця спынілася неспадзявана сэрца нашага сябры Валодзі Паца. Нашага Валодзі — родам з Кнышэвіч, што на Сакольшчыне, беларуса сэрцам і духам, які ўсё сваё жыццё ахвяраваў беларускай справе.

З Валодзем пазнаёміліся мы ў час З’езду беларускіх студэнтаў у Бельску- Падляшскім у 1987 годзе. Прыехаў ён туды будучы студэнтам Сельска-тэхнічнай акадэміі ў Ольштыне, дзе штудзіраваў тэхналогію харчавання. Раней закончыў малочны тэхнікум у Беластоку. Пра з’езд даведаўся з «Нівы», якую купляў заўсёды на беластоцкім вакзале ў дарозе з дому ў вышэйшую школу. Для ўсіх нас з’яўленне Валодзі ў беларускім, студэнцкім руху было вялікай падмацоўкай і зарукай пашырэння беларускай ідэі. Фенаменальна сарганізаваў ён і актывізаваў у розных праявах ольштынскі гурток Беларускага аб’яднання студэнтаў. Умеў спалучаць сур’ёзнае з забаўляльным, так важнае ў маладосці. Фантазія і гумар — неад’емная частка Валодзінай тоеснасці. Нічога затым дзіўнага, што пераняў ён таксама на пэўны час кіраванне БАСам. Арганізаваныя ім паездкі ў Францыю, ці ў Гародню надоўга ўвайшлі ў непісаную, легендарную гісторыю маладых беларусаў Падляшша.

Легендарнай была яго гасціннасць і кулінарныя здольнасці. Кожны, хто з ім быў знаёмы, мае ў сваім эпізодзе жыцця некалькі гісторый, якія ўзрушаюць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF