Ніва № 51 (3423), 19 cнежня 2021 г.

«Дэбют» ХХІV — родныя словы супраць заразы

Міра ЛУКША

Чарговы выпуск Конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют», арганізаванага «Нівай» і Беларускім саюзам у Польшчы, абвешчаны быў яшчэ з вясны ў нашым тыднёвіку і агалошаны ў іншым медыях, таксама ў інтэрнэце. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняла ў ім удзел больш за тысяча аматараў роднага слова. У рэдакцыі «Нівы» засакрэчаныя нізкі тэкстаў аўтараў чакалі да 20 лістапада. На жаль, зноў на падвядзенне конкурсу ў Беластоку сабраць аўтараў і іх сваякоў, сяброў і настаўнікаў на адмысловай урачыстай сустрэчы немагчыма з за пандэміі. Часам прыязджаў цэлы фан-клуб пераможцаў, як калісьці сябры з Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі да Дарыюша Жукоўскага, лесніка па адукацыі, аматара і прапагандыста жывапісу ды беларушчыны, які творча працаваў увесь год, пісаўшы, маляваўшы, падтрымліваючы культуру і вандраваўшы па Еўропе з літарай «Ў» на майцы.

Удзел у чарговым выпуску «Дэбюту» прыняло 50 літаратараў-аматараў з усёй Польшчы, якія прыслалі ў «Ніву» 52 нізкі твораў, найбольш паэтычных (прынамсі па тры вершы). Першая група — вучні пачатковых школ і ліцэяў (двое з Гайнаўскага белліцэя) прыслалі 34 канвертаў з творамі; тут было аж 17 дэбютантаў. Сярод удзельнікаў ІІ групы — дарослых, разам 18 камплектаў твораў, было двое дэбютантаў. Журы, у якім былі трое літаратараў і крытыкаў — старшыня: вядомая паэтэса з Бельска Надзея Артымовіч, паэт Юры Плютовіч з Беластока і літаратуразнаўца і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF