Ніва № 51 (3423), 19 cнежня 2021 г.

„Не важна, якой рэлігіі і веравызнання веруючы веруючаму павінен быць братам”

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Як выглядала Ваша свецкая і духоўная дарога сюды да нас, на Падляшша?

Раміль Хіроў: — Я завяршыў тэалогію ў Турцыі. Пасля вучобы я вярнуўся ў Расію, але ненадоўга. Заўсёды марыў, каб пазнаць арабскую мову. Такая магчымасць з’явілася даволі хутка і пасля двух тыдняў у Расіі я паехаў у Сірыю на трохмесячныя курсы арабскай мовы. Тады яшчэ там не было вайны і можна было нармальна вучыцца і рэалізаваць свае планы. Пасля таго я крыху працаваў у Ніжнім Ноўгарадзе, Саранску, і там, у Саранску, які мае кантакты са шматлікімі мусульманскімі рэлігійнымі абшчынамі ў свеце, з’явілася прапанова ад муфтыя Тамаша Міськевіча. Аказалася, што на Падляшшы патрабавалі імама татарына, а я менавіта з’яўляюся адным з прадстаўнікоў гэтай супольнасці, і вырашыў паспрабаваць. Хутка атрымаў запрашэнне ад муфтыя і ўжо амаль сем гадоў я тут, у Польшчы.

Польшча была першай еўрапейскай краінай, у якую Вы трапілі?

— Так. Вядома, я як турыст ужо пазней ездзіў у Францыю ці Нямеччыну, але жыву тут.

Зразу гэта было Падляшша?

— Першапачаткова правёў два гады ў Варшаве. Там працуе фонд „Фатыг”, дзе я сустракаўся з муфтыем, а пазней пераехаў на Падляшша, дзе стаў працаваць імамам і асістэнтам муфтыя Міськевіча.

Як называецца і якая структура мусульман у Падляшскім ваяводстве?

— Самай важнай асобай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF