Ніва № 51 (3423), 19 cнежня 2021 г.

Канец казкі пра добрага цара

Міхась АНДРАСЮК

У дзяцінстве бабуля распавядала мне казкі. Яна любіла распавядаць іх, а я любіў слухаць. Пра Іванушку-дурачка, пра залатую рыбку, пра жар-птушку. Рускімі казкамі знітоўвалася яе бурлівае дзяцінства ў далёкім бежанстве з маім, праведзеным у бяспечным цяньку Белавежскай пушчы.

Сёння ўжо сцерліся ў памяці імёны персанажаў, блытаюцца паасобныя сюжэты, тым не менш асноўнае засталося. А ў казках асноўнае — змаганне праўды з няпраўдай, кахання з нянавісцю, варажнечы з сяброўствам, дабра са злом. У казачным свеце, у адрозненні ад свету рэальнага, дабро заўжды бярэ верх над злом. Калі нат у пачатку гісторыі белае саступае чорнаму, калі каханне скараецца перад нянавісцю, а хлусня выцясняе праўду, раптам, як ад чарадзейскай палачкі, усё мяняецца. Умешваецца ў справу добры цар і падзеі паварочваюцца на сто восемдзесят градусаў.

Вера ў добрага, справядлівага цара жывая ў простым народзе па сённяшнія дні. І не дзіва. Простаму чалавеку варта мець у запасе вышэйшую інстанцыю, куды падаць можна апеляцыю, апынуўшыся ў бязвыхадным становішчы. А калі пад табой нікога, калі ўсе вышэй цябе, ці складаная рэч патрапіць у сітуацыю без выхаду?

Колькі разоў прыходзілася мне спрачацца з аднавяскоўцамі, школьнымі сябрамі, ці проста знаёмымі пра сучасную Беларусь і кіраўніка гэтай краіны. Чаго ж хацець ад яго? Гаспадар першага сорту. У жніўны час на верталёт садзіцца і пай-шоў па над калгаснымі палямі, ці добра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF