Ніва № 51 (3423), 19 cнежня 2021 г.

Кнігі, якія нас выбіраюць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сямейная легенда сведчыць пра тое, што чытаць я навучыўся ў чатыры гады. У чатыры то можа яшчэ і не, але ў пяць дакладна чытаў буквар і з таго часу наступныя амаль пяцьдзясят гадоў кніжкі былі і застаюцца найлепшымі для мяне падарункамі. Памятаю сваё дзіцячае нейкае асаблівае трымценне перад літарамі, якія магічна можна было складваць у словы. Гэта выглядала такім цудатворным дзеяннем, якое не магло не адбіцца на светаглядзе. Прыгадваецца эпізод з дзяцінства, калі я быў у гасцях у роднага дзядзькі ў Шчучыне. Нейкая дзяўчынка выкідала пластыкавыя літары з пятага паверха вялікага дома на вуліцу, а я збіраў іх на асфальце як скарб.

Нядаўна вядомы расейскі пісьменнік і публіцыст Міхаіл Веллер сказаў, што ў юнацтве яму расейская мастацкая літаратура нічога не дала ў плане духовага развіцця і росту. Падзяляю гэты пункт гледжання. Тым больш, што школьная праграма не магла зацікавіць ніякай літаратурай аніяк. Згодзен з Веллерам, што найперш у школьную праграму трэба ўключаць творы сучаснікаў, а не занудлівых для дзяцей Тургеневых-Талстых-Дастаеўскіх. Хоць «Яўген Анегін» Пушкіна мяне крыху «зачапіў».

Асабіста мяне тады захаплялі прыгодніцкія раманы французскіх аўтараў Аляксандра Дзюма і Жуля Верна, глыбінныя сачыненні іх суайчынніка Віктара Гюго, творы брытанцаў Джанатана Свіфта, Роберта Стывенсана і Герберта Уэлса, амерыканцаў Эдгара По, Марка Твена, Фенімора Купера, Джэка Лондана. Чытаў іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF