Ніва № 50 (3422), 12 cнежня 2021 г.

Гістарычная памяць пра вайну

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У сераду 1 снежня ў беластоцкім Музеі памяці Сібіры адбыліся дэбаты на тэму «Гістарычная палітыка суседзяў. Памяць Другой сусветнай вайны ў сучаснай Расіі і Беларусі». У дэбатах удзельнічалі прафесары Мікалай Іваноў з Апольскага ўніверсітэта, Здзіслаў Юльян Вінніцкі з Вроцлаўскага ўніверсітэта і Войцех Сляшынскі з Універсітэта ў Беластоку.

Важнасць гістарычнай палітыкі ў сучасным свеце падкрэсліў ва ўводным слове Войцех Сляшынскі, асабліва памяць Другой сусветнай вайны, прыводзячы ў якасці прыкладу канфлікт на Украіне, дзе бакі выкарыcтоўваюць фразы з часу менавіта Другой сусветнай вайны. Інакш пра гэтыя падзеі гаворым у Польшчы, а інакш у Беларусі і Расіі.

На пачатак было абмеркавана пытанне, чаму польская ды беларуская і расійская памяць пра Другую сусветную вайну так розныя.

Прафесар Мікалай Іваноў:

— У Расіі, зусім нядаўна, пры прэзідэнце Пуціне быў прыняты закон, які лічыць злачынствам тэзіс, што Расія не выйграла згаданай вайны. І некаторыя, што адважыліся інакш гаварыць пра перамогу ў г.зв. Вялікай Айчыннай вайне, ужо прыцягнутыя да адказнасці. Найважнейшае, аднак, тое, што такія меркаванні ў сучаснай Расіі ёсць. Бо ў тэорыі Савецкі Саюз тую вайну выйграў, але на практыцы тую вайну выйграў сталінізм; гэты выйгрыш абазначаў магутнае ўзмацненне таталітарнага строю. Да таго ж лёс розных народаў СССР складаўся ў ходзе тае вайны па-рознаму — датычыць гэта г.зв. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF