Ніва № 50 (3422), 12 cнежня 2021 г.

Стагадовая прышчэпка нас уратуе?

(лук)

Распрацоўваецца вакцына на аснове вакцыны супраць туберкулёзу 100-гадовай даўніны. Таксама мяркуецца, што яна будзе абараняць ад далейшых каранавірусаў. Галандскія навукоўцы выкарыстоўваюць метад падрыхтоўкі вакцыны 1927 года, каб падмануць імунную сістэму чалавека на атаку на ВРВІ-CoV-2. Даследчыкі з Універсітэцкага медыцынскага цэнтра ў Амстэрдаме лічаць, што новая вакцына таксама абароніць людзей ад успышкі чарговай эпідэміі, выкліканай іншымі каранавірусамі. Лідар групы навукоўцаў Ар’ян Грыфіён раней працаваў над вакцынай супраць раку. Цяпер ён атрымаў 1,3 мільёна еўра на распрацоўку вакцыны супраць каранавіруса. Для яе падрыхтоўкі навукоўцы выкарыстаюць методыку 1927 года — тую самую методыку, якую яны выкарыстоўваюць для распрацоўкі супрацьракавай вакцыны.

— Арганізм выпрацоўвае антыцелы да каранавіруса, але яны спрацоўваюць дрэнна альбо запозна. Трэба разварушыць імунную сістэму на малекулы, якіх яна звычайна не распазнае альбо амаль не распазнае, — тлумачыць кіраўнік праекта Ар’ян Грыфіён.

Гэта можа выратаваць людзей ад чарговай эпідэміі. Даследчая група, якая супрацоўнічае з біятэхналагічнай кампаніяй CimCure, імкнецца падрыхтаваць вакцыну да выпрабаванняў на жывёлах. Калі ўсё пойдзе добра, выпрабаванні будуць адкрыты для людзей.

— Калі мы будзем эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя веды пра ВРВІ і MERS, мы можам стварыць агульную вакцыну. Затым гэтая вакцына заатакуе некалькі частак бялку і, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF