Ніва № 50 (3422), 12 cнежня 2021 г.

Традыцыі і абычаі (ч. 60)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Матацыклы маркі «Мінск» былі брыдкія і выглядалі як казлы. Ды ўстыдна было на такім казле ехаць, але эмоцыі нейкія і «зачараванасць» свой верх і гару бралі, бо як ні ёсць — не трэба круціць педалямі і машына сама едзе. Сёння такое савецкае дзярмо я дарам не хацеў бы браць. Але тады былі іншыя часы і цалкам іншыя роздумы і рэфлексіі. Таму чалавек вучыцца на памылках і хіба іншай дарогі на простае і няма.

У 1963 годзе я стаў працаваць дарожнікам на нашых новабудаваных дарогах — жвіроўках. Трэба было даглядаць усё, як капалі равы, як завозілі пясок і жвір, як сяляне адраблялі свае шарваркі, возячы пясок на дарогу. А некаторыя сяляне зараблялі давозячы жвір на дарогу. Найбольш працы тут уклаў дзядзька Павел Чыквін (дваюрадны брат маёй маці). Ён сваім конікам і возам гумовым (балёнам) вазіў жвір цэлымі днямі па ўсіх новабудаваных дарогах. А рабілі дарогі ў Збуч, у напрамку Орлі, аж да рудутаўскіх палеткаў, пасля рабілі дарогу з Дубіч да Старога Корніна і спынялася яна на палетках вёскі Карыціскі. Работамі кіраваў дарожны майстар Іван Майстровіч з вёскі Рудуты. На работу штодзённа прыязджаў ён сваёй «вуэфэмкай». Сядзіба яго бюро месцілася ў нашай гміне і я быў яго памочнікам. Рабіў я сезонна ад вясны да позняй восені і зарабляў каля 700 злотых у месяц. Працаваў на гэтай пасадзе да верасня 1965 года і пасля прыйшоў працаваць на нашу пошту лістаношам. Але гэта была іншая гісторыя. У той час нехта даслаў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF