Ніва № 50 (3422), 12 cнежня 2021 г.

Жыў у Вільні дзядзька Янка

Сяргей ЧЫГРЫН

17 лістапада споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння празаіка, паэта, публіцыста, выдаўца, журналіста і педагога Янкі Багдановіча (1906-1990). Для адных беларусаў ён быў Ян Антонавіч, для ўсіх астатніх, асабліва моладзі, проста — дзядзька Янка.

Моладзь дзядзька Янка любіў, а яна любіла і паважала яго. Невыпадкова ў 1929-1940 гадах ён разам з Янкам Шутовічам, Мар’янам Пецюкевічам і Язэпам Найдзюком выдаваў найцудоўнейшы незалежны часопіс „Шлях Моладзі”, у якім друкавалася ўся творчая моладзь былой Заходняй Беларусі. А ў 1930 годзе ў другім нумары Янка Багдановіч надрукаваў ці не першы свой верш „Моладзь”:

Моладзь магутна

Ў цемру закута,

Хоча прарвацца

Й народу аддацца.

Цяжка змагацца

З сілаю злою,

Прыдзе часіна —

Узойдзе зарою!

І настане пара,

Калі моладзь гожа

Нягоды зможа

Для народу дабра!

Для сваіх людзей і жыў, працаваў, пісаў дзядзька Янка з Вільні.

Родам Янка Багдановіч быў з вёскі Гібіняты былога Ашмянскага павета, цяпер гэта Валожынскі раён. У 1918 годзе ў яго амаль адначасова памерлі маці і бацька. Дванаццацігадоваму Янку і яго малодшаму брату Віктару давялося жыць спачатку ў Барунскім, затым у Віленскім дзіцячых прытулках, арганізаваных беларускай інтэлігенцыяй на зыходзе Першай сусветнай вайны.

Скончыўшы Віленскую беларускую гімназію ў 1927 годзе, Янка Багдановіч працаваў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF