Ніва № 50 (3422), 12 cнежня 2021 г.

Цяпер мы ўсе будзем жыць не проста побач, а разам (ч.2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Сужонства Юля і Зміцер Косціны ад пачатку эміграцыі ангажаваліся ў жыццё беларускай меншасці, ды настолькі інтэнсіўна і цесна, што сёння мала хто палічыць іх дыяспарай. Асабліва, калі Зміцер, на здзіў мясцовых, гаворыць па-падляшску.

Прыжыцца ў асяроддзі шмат у чым дапамагла беларуская мова ў школе, на якую яны паслалі дзяцей і разам з групай дзейсных бацькоў ажыццяўляюць адукацыйныя праекты аб’яднання АБ-БА. Менавіта ў час сустрэчы з дыяспарай спадарыня Юля выступіла ад імені гэтай арганізацыі, якая працуе ў карысць развіцця беларускай адукацыі як сярод дзяцей, так і бацькоў. Аднак у апошні час, калі ў Беластоку ўзрасла хваля эмігрантаў з Беларусі, праблема інтэграцыі надта ўскладнілася. Паводле існуючага закона дзяржава абавязана фінансаваць урокі беларускай мовы адно для нацыянальнай меншасці. Таму дыяспара рашыла арганізаваць заняткі для дзяцей па выхадных.

— Мы актуальна вырашаем гэту праблему, — кажа Марына Ляшчэўская. — Для дзяцей ужо зладзілі майстар-класы па рукадзеллю з Наталляй Герасімюк ад Фонду «Oni to My”. Рыхтуемся таксама да Каляд.

— А ёсць шанс, каб таксама навучыць дзяцей беларускай грамаце?

— Такі шанц ёсць, — кажа спадарыня Ляшчэўская. — Актуальна мы шукаем выкладчыка, які цікава павядзе ўрокі. Бо іначай... як прыцягнуць дзяцей?

* * *

— Мы, як дыяспара, рыхтуем падарунак для палякаў, — кажа рэжысёр Вячаслаў Сікора, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF