Ніва № 50 (3422), 12 cнежня 2021 г.

Права на існаванне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На 10 снежня — дзень сусветнай Дэкларацыі правоў чалавека — мінулыя гады можна было аналізаваць стан і сітуацыю ў Беларусі. Зараз гэта страціла ўсялякі сэнс, таму што прававое поле ў нашай краіне разбурана дарэшты, правы чалавека растаптаны, убітыя ў гразь пад ботамі людзей у форме і без пагонаў, якія служаць каму заўгодна, толькі не беларускаму народу. Юрыдычныя аспекты ў дзяржаве патрэбныя зараз выключна для афармлення карных прысудаў, рэпрэсій і дзеянняў шматлікіх сілавых структур, якія займаюцца здушэннем грамадзянскай супольнасці, неабыякавых людзей, «зачысткай» інфармацыйнай прасторы і апошніх грамадзянскіх правоў. Дзяржаўным органам, як было публічна заяўлена, зараз «не да законаў». Сённяшняя сітуацыя ўсё больш нагадвае 1930-я сталінскія гады альбо час рэпрэсій пасля разгрому вызвольнага паўстання 1863 года. Шмат чаго змянілася на еўрапейскай прасторы за апошнія стагоддзі. І толькі на нашай зямлі, як выклятай, нічога не мяняецца па вялікім рахунку, зачараванае кола круціцца з бязлітаснай паслядоўнасцю. Зноў беларусам у становішчы фактычнай акупацыі належыць даводзіць сваё права на духовае і фізічнае існаванне на сваёй жа зямлі.

Пасля таго, як разваліўся Савецкі Саюз, у якім правы нацый, правы чалавека дэклараваліся і гарантаваліся толькі на паперы, народы паняволеныя раней Масквой уздыхнулі з палёгкай. Але толькі некаторым з іх — найперш краінам Балтыі (Эстоніі, Літве, Латвіі) удалося (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF