Ніва № 50 (3422), 12 cнежня 2021 г.

Някляеў і Купала ў Беластоку...

Міра ЛУКША

Беларускі паэт і пісьменнік Уладзімір Някляеў выдаў новы раман «Гэй бэн гіном». Па палітычных прычынах гэты твор не ўдалося выдаць кнігай у Беларусі. У Польшчы прайшоў цыкл прэзентацый новага рамана Уладзіміра Някляева. Над гэтым раманам аўтар вельмі доўга працаваў у розных краінах.

— Раман гэты я пісаў даўжэй за ўсе папярэднія творы — чатыры гады. А задумваў я яго ўвогуле даўно, і не як раман, а штосьці, звязанае з Купалам. Гэта быццам маё спаборніцтва з Купалам, — расказвае вядомы літаратар. — Калі я пачаў пісаць, у мяне не было думкі, што апроч Купалы ў рамане можа быць нейкі іншы асноўны персанаж. А пасля з’явіўся малады паэт з прозвішчам Маргер. Ён не хавае свайго паходжання, там відавочныя аўтабіяграфічныя моманты. Гэты персанаж і нарадзіўся там, дзе я, і мае прозвішча маёй маці, і напісаў ён тое, што я напісаў.

„Я вырашыў аб’ектыўна напісаць гэты раман. Паэт хоча праўдзіва пісаць. Калі ты апісваеш амаль самога сябе, дык будзь самім сабой, што тут ты будзеш выдумляць. Я падумаў, што я ў сваім узросце ўжо магу сабе дазволіць казаць пра сябе чыстую праўду. Шмат хто пытае пра назву кнігі: што яна азначае? «Гэй бэй гіном» у перакладзе гэта «Геена вогненная», ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана апынуліся сёння... — піша Уладзімір Някляеў на сваёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF