Ніва № 49 (3421), 05 cнежня 2021 г.

Кузніца ўключае тэлебачанне

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Дарога з Саколкі ў бок Кузніцы пустая. Аб гэтым, што тая шырокая шаша спалучае адзін край Еўропы з другім, сведчаць лозунгі ўсталяваныя абапал дарогі. Надпісы вяжуць кірылічны свет з лацінскім. Адзін надпіс кліча: „шыны” іншы прапануе „гастрономические услуги”, ці гарантуе „codziennie niskie ceny”. Таксама зараз на соснах прыбіты невялікія белыя дошкі з чырвонымі надпісамі : „Dziękujemy za obronę granic”, „Dziękujemy polskim służbom”. І так амаль пад самую Кузніцу. Перад апошнім узгоркам, які адкрывае панараму на пабудову невялікая гарадка, стаіць паліцэйскі патруль. Адна машына, адзін паліцыянт.

— Дзень добры, куды едзеце?

— Да сяброўкі, заўсёды ездзіла праз Кузніцу, але магу паехаць іншай дарогай.

— Мясцовая? — усміхнуўся паліцыянт — Можна ехаць.

Заўсёды ў Кузніцы варта было прыпыніцца пры рынку, на якім гандлявалі мясцовыя і прыезджыя беларусы з за мяжы. Торг быў месцам, дзе чалавек мог адарвацца на хвіліну ад штодзённасці — увайсці ў знаёмы натоўп са знаёмай гаворкай, прыслухацца размовам, паглядзець на прадукты, дакрануцца. Гумовыя боты, жывыя рыбы, папяросы — кожны нешта мог тут аформіць або даведацца, што чуваць па другім баку і весці размовы аб будзённым, з якім, на жаль, вяжацца і палітыка.

— Не, зараз усё памянялася, — прыпыняе мае ўспаміны адносна „Плошчы цудаў” уласніца маленькай крамы. — А яшчэ сёння нядзеля, пуста! Мела таксама сваю краму зараз пры мяжы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF