Ніва № 49 (3421), 05 cнежня 2021 г.

Роздум над тайнай чалавечага прамінання

Міхал МІНЦЭВІЧ

У лістападзе ахінаем асаблівай памяццю тых, якія сышлі з гэтага свету. Гэты лістападавы абычай, як сам магу сцвердзіць, у праваслаўных датуецца ад нейкіх дваццаці гадоў. Вясковыя людзі, ідучы за гарадскою «модай», сталі ў лістападзе хадзіць на могілкі, заносіць кветкі і лампадкі, але праваслаўнае духавенства ставілася тады абыякава да гэтага. І не было спачатку набажэнстваў у могільнікавай царкве. Па магілах бацюшка хадзіў толькі пасля Вялікадня. Але з часам і тут памянялася — царква пайшла за прыхаджанамі і — мяркую, што галоўным стымулам дзеля гэтага былі грошы — бацюшкі сталі наведваць могілкі і ў лістападзе. Гэта можна талкаваць па-рознаму, бо некаторым гараджанам не заўсёды зручна наведваць магілы сваіх блізкіх у велікодны перыяд. Сёлета тлумаў на могілках не было, бо па прычыне пандэміі людзі самі расклалі наведванне магіл на тры святочныя дні.

Варта згадаць пра звычай, калі маладыя людзі пасля шлюбу, пакуль завітаюць у вясельны дом, першыя букеты кветак завозяць на магілы тых, якія ўжо не могуць удзельнічаць у іх шчасці.

У дзень Усіх Святых тлумна наведваем магілы блізкіх нам асоб, каб хаця раз у год даць вонкавы выраз сваёй пра іх памяці. Памяць пра тых, якія адышлі, з’яўляецца таксама элементам пабудовы будучыні, элементам выхавання чарговых пакаленняў. Лістапад схіляе да задумы над тайнай чалавечага прамінання.

«Чалавечыя дні як трава, як кветка ў полі цвіце. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF