Ніва № 49 (3421), 05 cнежня 2021 г.

У лютую даўніну

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Быў час, калі з Беластока на поўдзень ваяводства можна было дабрацца адносна рана на аўтобусе. Зараз аўтобусныя курсы скараціліся па дэмаграфічных прычынах і адносна рана можна на аўтобусе дабрацца толькі ў адваротным напрамку — аформіць у ваяводскіх установах нейкія справы жыхароў глыбінкі і пасля ў тую глыбінку вярнуцца. Мадэрнізацыя чыгуначных пуцей спарадзіла новую магчымасць і ўжо скорым поездам, што з самай раніцы шпарыць з Беластока ў Варшаву цераз Гайнаўку, можна дабрацца да чыгуначнай станцыі Сямятычы. Калі ёсць такая магчымасць, то трэба ёю пакарыстацца, бо ж няма нічога вечнага і такая магчымасць можа прапасці са зменай раскладу язды...

Запар з мадэрнізацыяй чыгуначных пуцей адбываецца і абнаўленне станцый і прыпынкаў. У Бельску і Чаромсе раскіданы старыя вакзалы і збудаваны новыя, а ў Сямятычах абноўлены дасюлешні будынак. Згарнуўся з маёй памяці ранейшы інтэр’ер сямятыцкага вакзала, але цяпер з’яўляецца новы, які вельмі станоўча задзівіў мяне. Тут зараз усё мадэрнае. Вонкавыя дзверы, праўда, трэба адкрываць уручную, але далей яны набываюць кашэчы характар — не прымусіш іх закрыцца; яны закрываюцца толькі па сваёй «волі». Расклад язды на экране, дынамічны. У туалет не трэба выходзіць навонкі, вада там падаецца па волі сэнсараў: спачатку здаецца, што халодная, але крыху яе «падаіўшы», яна цяплее. Пачакальня кандыцыяніравана...

А вось вонкавая «кліматызацыя» традыцыйная. Мне акурат выпаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF