Ніва № 49 (3421), 05 cнежня 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (29). Позірк за сябе

Андрэй СЦЕПАНЮК

Трэба глянуць за сябе, да таго як заўсёды заахвочвае надыходзячы канец года. Трэба глянуць за сябе таксама таму, што ўжо год прайшоў ад хвіліны, калі запрапанаваў я вам Шаноўныя Чытачы, спатканні ў сваёй „Вершаўчытальні”. Найчасцей быў гэта мой маналог, але ўсім тым, якія захацелі падзяліцца са мною сваімі заўвагамі і прапановамі — вялікі дзякуй. Год праходзіць, штораз хутчэй мінаюць тыя гады. Год, які як заўсёды меў быць надзеяй, а ізноў стаў вялікім расчараваннем. Свет у ніякім выпадку не змог выйграць з пандэміяй, а жудасныя здарэнні на польска-беларускай мяжы паказалі, што чалавек чалавеку бывае кім? Чалавекам, і ў тым выпадку гэта не гучыць годна. Гэты год паказаў таксама, што надзея беларускага ўздыму 2020 года штораз выразней прайгравае са зверствам антынароднага і антыбеларускага рэжыму. І цяпер стала ўжо зусім сумна...

А на вуліцы дваццаць першы

адчуваецца як трыццаць сёмы.

Кожны дзень у няпэўным кірунку

адбывае адзін твой знаёмы.

Хто дзе цяжка сказаць акрэслена —

на Акрэсціна ці ў Варшаве?

Людзі ў берцах стаяць абедні

Божай Маці ў балаклаве.

Прадчуваючы трыццаць сёмы

ажывіўся стукач у пад’ездзе,

і ўжо чарговы знаёмы

прызадумаўся аб ад’ездзе...

.........

Адчуваецца як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF