Ніва № 49 (3421), 05 cнежня 2021 г.

Мікола Бакун цяжка працуе з дзяцінства ч.ІІ

Аляксей МАРОЗ

Мікола Бакун з Тапаркоў цяжка працуе з дзяцінства. Пасля смерці бацькі ўжо ў раннім узросце пачаў выконваць мужчынскія работы, дапамагаючы маме ў гаспадарцы. Каб сабраць грошы на падаткі, працаваў зімой у розных месцах у Польшчы. Летам у сваёй вёсцы жаў збожжа сярпом і касіў касой. Пазней стаў мадэрнізаваць гаспадарку — касіць збожжа коннай касілкай і трактарнай снопавязалкай, а малаціць малатарняй. Ужо трыццаць гадоў сваім камбайнам малаціў збожжа сабе, аднавяскоўцам і жыхарам навакольных вёсак. Хаця зараз спадару Міколу 80 гадоў, не ўяўляе сабе жыцця без працы. Мае намер прадоўжыць гаспадаранне ў наступным годзе і дапамагчы аднавяскоўцам малаціць збожжа камбайнам.

— Камбайн «Вістуля», які яшчэ малаціў збожжа ў мяшкі, быў у майго дваюраднага брата. Даў мне ён паспрабаваць малаціць збожжа «Вістуляй» і мне яна так спадабалася, што я рашыўся купіць сабе камбайн. Аднак вельмі складана было купіць новы камбайн «Бізон» у васьмідзясятых гадах. Каб атрымаць надзел на куплю новага камбайна для групы вяскоўцаў, я сабраў гаспадароў і палічыў колькасць гектараў зямлі, якую мы ўсе абраблялі. Аказалася, што зямлі ў нас дастаткова. Тады хацеў узяць пазыку, але надзельнага талона не атрымліваў і пасля ўжо перастаў хадайнічаць аб куплі новага камбайна. Аднак у 1989 годзе я дакупіў звыш 20 гектараў зямлі ў Рудутах і разам было ў мяне ўжо 34 гектары поля. Неабходным стала купіць камбайн. Удалося яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF