Ніва № 49 (3421), 05 cнежня 2021 г.

Сцэнічнае слова ў маладым выкананні

Міра ЛУКША

Ужо ў саракавы раз можна было пачуць конкурснае выкананне маладых дэкламатараў і акцёраў у конкурсе «Сцэнічнае слова», арганізаваным Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Беластоку. Традыцыйна прымаюць у ім удзел вучні ліцэяў. Сёлета, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй часць слуханняў адбылася анлайн. Намеснік старшыні БГКТ Васіль Сегень:

— Новыя вопыт — гібрыдных слуханняў. Вопыт і мінулага года паказаў нам, што трэба быць нам больш эластычнымі, каб не крыўдзіць тых, хто падрыхтаваўся, але не можа рэальна прыехаць і выступіць у конкурсе. Гэты вопыт агульна горкі, улічваючы агульна культурную дзейнасць, таму што сітуацыя перашкаджае весці нармальную дзейнасць, але вучыць таксама, каб выходзіць наперад і карыстацца сучаснай тэхнікай.

— Мяне завуць Барташ Яканюк, — кажа вучань Гайнаўскага белліцэя, які ў конкурсах прымае ўдзел ужо шмат гадоў (І месца). — Я прыехаў з Гайнаўкі. Сёння я дэкламую прозу і верш. Прозу я падрыхтаваў пра «Чароўныя пальцы», прыладу для вышывання, якая ёсць у нашай сям’і ад прабабулі. Прабабуля вышывала на іх абрусы, ручнікі, бабуля Зіна стварала на іх прыгожыя карціны, а мая мама вышыла для мяне беларускі народны касцюм — гэты, у якім я выступаю на школьнай сцэне. Я люблю выступаць на сцэне, гэта, можна сказаць, маё хобі. А і беларуская мова для мяне вельмі блізкая. Дэкламую толькі вершы па-беларуску. Адчуваю сувязь з беларусамі, беларускімі абрадамі. Я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF