Ніва № 49 (3421), 05 cнежня 2021 г.

Цяпер мы ўсе будзем жыць не проста побач, а разам

Ганна КАНДРАЦЮК

«А ці ведаеце вы, што многія беларусы Падляшша, якія нарадзіліся і жывуць тут стагоддзямі, захавалі і працягваюць берагчы беларускую мову, культуру, традыцыі і гістарычную памяць»?

або,

«А ці ведаеце, што ўжо не адно дзесяцігоддзе беларускую мову вывучаюць у пачатковых школах і ліцэях у Беластоку і Падляшскім ваяводстве?»

ці,

«А можа, вам было б цікава пазнаёміцца з самым „вялікім” прафесарам у беларускай гісторыі?»

Такімі анонсамі-заклікамі беларуская дыяспара, аб’яднаная пры Фондзе «Беларусь 2020», заклікала — на сустрэчу з беларускімі арганізацыямі і іцыятыўнымі групамі Падляшша.

Апрача самага «вялікага» прафесара, то-бок вядомага гісторыка Алега Латышонка, які прадстаўляў Беларускае гістарычнае таварыства, з прэзентацыяй выступілі Яўген Вапа ад Радыё «Рацыя» і «Нівы», Лукаш Сцепанюк ад «komunikat.org», Юля Косціна ад аб’яднання бацькоў «АБ-БА», Нюта Карнілюк, Клаўдзія Галінская і Лукаш Лісоўскі ад БАСу, Павел Станкевіч ад Фонду «Тутака», ды Дарафей Фіёнік ад Музея Малой Айчыны ў Студзіводах — ён даслаў тэлеперадачу па — «Беларускім тыдні» на Беластоцкім тэлебачанні.

Вечарыну зладзілі ў беластоцкім рэстаране «Кавелін» 26 лістапада г.г. У ходзе надта цёплай сустрэчы і асабліва ў прыватных размовах аказалася, што мы сабе цікавыя і патрэбныя. А сама Марына Ляшчэўская, старшыня Фонду «Беларусь 2020», сцвердзіла:

— Цяпер мы ўсе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF