Ніва № 49 (3421), 05 cнежня 2021 г.

Рэвалюцыя ў навуцы?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

За палітычнымі падзеямі на планеце і жарснымі спрэчкамі наконт чарговых страшных хваль ковіду і яго разнастайных штамаў, за штучна створаным крызісам мігрантаў (а дакладней гібрыднай вайной) на сумежжы Беларусі і яе суседзяў, за лакдаўнамі і дэманстрацыямі антываксераў, амаль непрыкметнай засталася цікавая падзея, якая здарылася не так даўно ў навуковых колах. Выпадкова пра яе пачуўшы (хоць, як вядома, нічога не бывае выпадковым), мне падаецца вартым падзяліцца гэтай цікавай інфармацыяй. Тым больш, што ў медыях падзея засталася амаль незаўважанай.

Вельмі вядомыя навукоўцы-даследнікі з ліку кагнітыўных мікрабіёлагаў, у прыватнасці Арон Барбі, прафесар універсітэта ў Ілінойсе, Рычард Патэрсан з універсітэта Эмары і прафесар Стывен Сломан з універсітэта Браўна апублікавалі «Мемарандум пра змену курса» — своеасаблівы маніфест з дэкларацыяй, якая заяўляе пра новы кірунак у галіне нейранавукі. У маніфесце гаворыцца, што ў нейранавуцы за апошнія 50 гадоў не здарылася аніводнага істотнага кроку наперад. І не здарылася менавіта таму, што адзін з фактаў, які мы лічым дакладным, насамрэч памылковы. Памылковым з’яўляецца меркаванне пра тое, што веды чалавецтва прадстаўлены ў індывідуальным мозгу і перадаюцца паміж людзьмі. А насамрэч працэсы спазнання адбываюцца ў сацыякагнітыўных сетках супольнасцей ведаў. На думку аўтараў маніфесту выпраўленнем памылкі стане прызнанне таго, што індывідуальным можа быць толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF