Ніва № 49 (3421), 05 cнежня 2021 г.

Нацыянальная і сямейная салідарнасць

Яўген ВАПА

«(...) а тут ізноў наш маленькі кусочак зямлі трапляе ўжо не ў лакальную гісторыю, але становіцца хочаш не хочаш неад’емнай часткай агульнасусветнага палітычнага крызісу. (...) Але, відаць, не дажыць мне дня, калі на ровары ляснымі сцежкамі і дарогамі паеду па ўсіх тых мясцінах, дзе вандравалі мае дзяды, бацькі, аднавяскоўцы. І ніхто паабапал мяжы не назаве не толькі сваякоў, але не будзе ведаць, як называюцца вёсачкі з другога боку граніцы. А тыя жывыя будуць толькі паўтараць, што там ужо Расія, а другія, што за агароджай — Польшча. Адплывае мая беларуская, пушчанская Ітака, падзеленая дротам і мурам. І адыходзіць разам з могілкамі, на якія правядуць апошніх пушчанскіх абарыгенаў».

Тыдзень таму напісаліся мною такія словы, калі паглядзеў я сваімі вачыма на тое, што зараз адбываецца на беларуска-польскай мяжы. Неверагодна, як забытыя Богам і людзьмі ўскраіны Белавежскай пушчы з дня на дзень сталі гарачымі кропкамі сусветнай палітыкі. А інфармацыйныя агенцтвы на польскай, расейскай і іншых мовах свету ў паведамленнях згадваюць Белавежу, Нараўку, Гайнаўку, Старыну, Бобінку, Дубічы-Царкоўныя, Чаромху і іншыя прыгранічныя мясцовасці. Адным словам, жменька пушчанскіх старажылаў разам з гміннымі пасёлкамі і невялікімі гарадамі апынуліся ў поўным і рэальным мілітарным ачапленні. Над імі ўсімі павісла шалёная накладка інфармацыйных войнаў на агульнапольскім, міждзяржаўным, міжкантынентальным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF