Ніва № 48 (3420), 28 лістапада 2021 г.

Жнівень 1915 год. Гістарычная аповесць

Іван АДАМЮК

Другім дзіцём Фёдара Грыгарука, вядомага вясковага дойліда, быў сын Іван, народжаны ў 1881 годзе ў вёсцы Койлы, у цяперашняй Чыжоўскай гміне. Бацька Івана, Фёдар Грыгарук працаваў пры пабудове царскага палаца ў Белавежы і чыгуначнага вакзала ў Гайнаўцы. Будаваў таксама драўляныя дамы, каплічкі і цэрквы. Быў вельмі заможным і шанаваным рамеснікам.

Іван закончыў чатыры класы прыхадской школы ў Койлах, а пазней царкоўную гімназію ў Бельску-Падляшскім. Ужо тады пісаў вершы і прозу; з таго часу захавалася паэма «Малітва да маці». Быў вельмі здольным вучнем і меў быць напраўлены ў духоўную семінарыю ў Гродне, але ў сілу сямейных акалічнасцей выезд адтэрмінавана на наступны год. Пасля завяршэння гімназіі працаваў пісарам у валасной управе ў Кленіках.

Здольным, высокім і стройным Іванам зацікавіліся царскія чыноўнікі. У 1903 годзе быў ён высланы ў Пецярбург, дзе з адзнакай закончыў царскую афіцэрскую школу і стаў на пасаду асабістага сакратара ў царскай канцылярыі. Некалькі разоў прыязджаў з царом на паляванні ў Белавежу асабістым царскім ахоўнікам.

У 1912 годзе Фёдар пабудаваў у Койлах новы дом Івану з салідных дыляў, атрыманых ад сваіх сваякоў Дабжынскіх, дрывасекаў з сяля Буды ў Белавежскай пушчы. Далей Фёдар разабраў дом на дэталі і разам з сынам перавезлі яго на чыгуначную станцыю ў Гайнаўцы ды пагрузілі ў падстаўлены таварны вагон. Вагон дачапілі да царскага поезда і перавезлі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF