Ніва № 48 (3420), 28 лістапада 2021 г.

Гібрыднае падарожжа

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Стаю на аўтобусным прыпынку ў Старым Ляўкове, пасярэдзіне вёскі, насупраць будынка даўняй школы, дзе цяпер гарэлачны завод. Чакаю маршруткі ў Міхалова, якая мае там быць за тры чацвёртая. Вуліца памяркоўна асветленая вулічнымі ліхтарамі, а прыпынак яшчэ і лямпамі, што на былым школьным будынку. Якая машына набліжаецца з боку Новага Ляўкова, відаць даволі цьмяна; толькі як міне назіральніка, тады відаць што паехала, легкавушка ці крыху большы пікап або мікрааўтобус...

Гадзіна 15.57; праязджае пасажырскі мікрааўтобус, не спыняецца на прыпынку. Яшчэ заўважаю, што ён гайнаўскай рэгістрацыі. Маршруткі паміж Нараўкай і Міхаловам былі дагэтуль радамскай рэгістрацыі. Ну то падумалася мне, што гэта магла быць не «мая». Чакаю пятнаццаць хвілін; дарэмна. Дзве гадзіны пазней пабачу ў Гайнаўцы, што маршрутка фірмы, якая возіць пасажыраў паміж Нараўкай і Міхаловам ды Гайнаўкай, рэгістравана ў Гайнаўцы...

Падаюся затым у Новае Ляўкова, дзе мае быць пэкаэсаўскі аўтобус у Гайнаўку. І гадаю, што здарылася з «маёй» маршруткай. Ці «радамская» машына паламалася і не выехала ў трасу, ці шафёр праігнараваў чакаючага на прыпынку пасажыра? Бо ж можа так здарыцца, што чалавек, які сядзіць за рулём, можа з жонкай пасварыўся, можа з цешчай, можа мае нейкія сэрцайкавыя праблемы, мог задумацца і правароніць прыпынак. А мог і падумаць, што асоба на прыпынку, абутая на мужыцкі лад у гумавыя боты, гэта не кандыдат у пасажыры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF