Ніва № 48 (3420), 28 лістапада 2021 г.

Першыя крокі на пошце (ч. 59)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І ў нас пачалі плесці саламяныя каробкі. Мы з бацькам у зімовыя, доўгія вечары зрабілі мо з дзесяць каробак, і яны нам не найгоршыя атрымаліся, хаця я ніколі перад гэтым не выплятаў. А бацька яшчэ перад вайною плёў каробкі, і то вельмі моцныя і прыгожыя, але гэта былі каробкі для сеяння збожжа на сваіх палетках, і не той формы, што цяпер плятуць. І павезлі мы з бацькам тыя каробкі фураю-санкамі на прыём і продаж у вёску Рудуты. А там чарга мо сотні фурманак з каробкамі і тлум людзей. І чуваць адны праклёны ўсе адзін перад аднымі, горш як быдла, няма і ценю спагады ці пашаны — гэтага не пачуеш. А тут людзей што з цэлага свету... Мы з бацькам са сваёй чаргой неяк даехалі да дзвярэй аборы-склада і скінулі свае вырабы. Прыёмшчык-кіраўнік скупкі Ян Крупа глянуў на нашы каробкі і сказаў: «Забірай іх назад!». Давай мы збіраць каробкі і кідаць у санкі, а дзікі тлум людзей амаль нас не растаптаў. Нас збілі з ног, і конік злякаўся. Мы ледзь жывыя вырваліся з гэтага пекла, злавілі коніка, і давай уцякаць дамоў. Адна каробка згінула. Мо нехта чужы ўхапіў яе як сваю ўласнасць. Тады я зразумеў, што значыць чалавечы дзікі тлум і што ён намнога горшы ад быдлячага, бо той хоць не патопча на смерць сваёй жывёлы, а чалавек патопча ў дзікім амоку свайго блізкага без ценю сумлення і спагады.

Мо праз тыдзень наш слаўны Ванюшка сустрэў мяне і кажа: «Коля, заўтра вязу свае каробкі (бо і ён іх плёў) у Гайнаўку, скупка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF