Ніва № 48 (3420), 28 лістапада 2021 г.

Мікола Бакун цяжка працуе з дзяцінства

Аляксей МАРОЗ

Мікола Бакун з Тапаркоў цяжка працуе з дзяцінства. Пасля смерці бацькі ўжо ў раннім узросце пачаў выконваць мужчынскія работы, дапамагаючы маме ў гаспадарцы. Каб сабраць грошы на падаткі, працаваў зімой у розных месцах у Польшчы. Летам у сваёй вёсцы жаў збожжа сярпом і касіў касой. Пазней стаў мадэрнізаваць гаспадарку — касіць збожжа коннай касілкай і трактарнай снопавязалкай, а малаціць малатарняй. Ужо звыш дваццаці гадоў сваім камбайнам малоціць збожжа сабе і жыхарам навакольных вёсак. Хаця зараз спадару Міколу 80 гадоў, не ўяўляе сабе жыцця без працы. Мае намер прадоўжыць гаспадаранне ў наступным годзе і дапамагчы аднавяскоўцам малаціць збожжа камбайнам.

Зараз спадар Бакун гадуе толькі адну карову, раней адмовіўся ад свінагадоўлі. Дзякуючы таму зімой разам з жонкай Вяславай адпачываюць. Калі я наведаў майго суразмоўцу ў нядзелю, быў у сябра. Неўзабаве вярнуўся і пачалі мы размову.

— Майго бацьку, Сцяпана Бакуна, немцы выслалі ў Белавежскую пушчу рыхтаваць лесаматэрыялы. Разам з суседам, таксама Сцяпанам, неслі цяжкую калоду. Калі скідвалі яе на зямлю, не зрабілі гэтага адначасна. Сусед пусціў калоду першым, а бацька зрабіў гэта пазней і ў бацькі жалудак абарваўся. Спачатку ляжаў ён дома і скручваўся ад болю. Пасля яшчэ звыш года хварэў і памёр у 1945 годзе, калі мне было ўсяго чатыры гады. Калі ў Залешанах успыхнуў пажар і сталі там страляць, мне было пяць гадоў. Мы выбеглі за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF