Ніва № 48 (3420), 28 лістапада 2021 г.

Абсурды эпохі ПНР (ч.2)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Антон ГОЛУБ з Дыдулёў Арлянскай гміны, 1947 года нараджэння, узорны гаспадар:

— Ці людзі ахвотна ішлі ў ПГР? — пытаю.

— Як гэта? Людзі ў ПГР не ішлі. ПГР узнік, бо так загадалі, але, паводле мяне, ён не павінен узнікаць. Усю зямлю ў нас абраблялі, не было ніякіх аблагоў. У нас было так, што частка вяскоўцаў выехала ў СССР, па іх асталася зямля, якую палічылі дзяржаўнай. Быў у нас такі выпадак, калі гаспадар з сям’ёй выехалі ў СССР, а адзін з сыноў да таго часу не вярнуўся з прымусовых работ. Калі ён прыехаў, сваёй зямлі ўжо не застаў; стаў абрабляць сямейную зямлю, якую пасля яму адабралі. Астаўся ён з нічым, бо нават сядзібу яму забралі. Той сын мусіў пасля ўсё тое выкупіць. Па-мойму, гэта было несумленна, бо калі б нават бацька аддаў усё пэгеэру, то ягонаму нашчадку, калі тут астаўся, усё ж такі нейкая доля належалася, а яму забралі ўсё.

— На працу ў ПГР прывозілі чужых?

— Спачатку ніхто з мясцовых не стаў туды на працу, дык наехала многа чужых. Пабудавалі ім жылы блок. Толькі пасля некаторыя мясцовыя сталі туды на працу.

Ян ВАЎТАНЮК з Дыдулёў, успамін з лютага 2001 года:

— Як дайшло да стварэння калгаса ў Дыдулях? — пытаю.

— Прыходзілі агенты і расхвальвалі, тлумачылі, што лягчэй будзе жыць. Зямлі ў калгасе было 220 гектараў і ўсё коньмі трэба было абрабляць; было іх у нас дзесяць пар. Да цяжэйшай работы бралі трактары на жалезных колах, напрыклад, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF