Ніва № 48 (3420), 28 лістапада 2021 г.

Віктар Швед — беларускі падляшскі кніжнік

Міра ЛУКША

— Пан Віктар, усё, што Вы зрабілі для нас усіх і для беларускай культуры, ніколі не будзе забыта. Дзякуем Вам за ўсё, — прагучала год пасля адыходу Віктара Шведа. Гэты вечар быў нагодай да ўспамінаў пра паэта і роздумаў пра яго творчасць, і выбухам вялікіх эмоцый для тых, хто адчувае сябе яго спадчыннікам, і для ўдавы Валянціны.

Былі ўспаміны ды вершы. На вечарыне памяці Віктара Шведа ў Падляшскай ваяводскай кніжніцы на цыклічнай «Літаратурнай серадзе», дзе сабраліся чытачы, літаратары і сябры, каб успомніць памерлага ў мінулым годзе аднаго з найстарэйшых літаратараў Падляшша, Польшчы і Беларусі. Адданасць Віктара Шведа беларушчыне, любоў да беларускай культуры і спадчыны — прыкладам для наступных пакаленняў беларусаў.

Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 г. у сялянскай сям’і ў вёсцы Мора на Гайнаўшчыне. Закончыў беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, затым Акадэмію палітычных навук у Варшаве, аддзяленне журналістыкі і беларускую філалогію Варшаўскага ўніверсітэта. Доўгія гады жыў у Варшаве, дзе працаваў рэдактарам у выдавецтве «Książka i Wiedza». У канцы 1980-ых гадоў пайшоў на пенсію і пераехаў жыць у Беласток. Віктар Швед пачаў пісаць яшчэ будучы школьнікам. Увесь яго творчы шлях неразлучна быў звязаны з роднай «Нівай», з «Зоркай», на старонках якой публікаваўся да апошніх дзён. Быў сузаснавальнікам у 1958 г. і да канца жыцця сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF