Ніва № 48 (3420), 28 лістапада 2021 г.

Партрэты і шкарпэткі

Міраслаў ГРЫКА

Пазіруючы для свайго партрэта Фрэнсіс Гальтан, унук вялікага Чарльза Дарвіна, доктар і адначасова фанат антрапалогіі і еўгенікі, сумаваў. Каб чымсьці напоўніць галаву, ён пачаў лічыць мазкі пэндзля, якія павінен быў зрабіць мастак, які яго маляваў. І далічыўся да 20 тысяч. Гэта прыкладна столькі ж рухаў, колькі спатрэбіцца, каб звязаць шкарпэтку. Здавалася б, аднолькавы аб’ём працы, а які розны прэстыж! Варта, аднак, заўважыць, што прасцей плямкаць у падрамнік фарбай, чым звязаць пяцелькі кручком ці пруткамі. Я ведаю сёе-тое пра гэта таму, што я спрабаваў гэтага і таго. Няўдача кожны раз! Бо шкарпэтка — гэта шкарпэтка, больш-менш дэкаратыўны покрыў для ног, і як такі ён не прыцягвае ўвагі. Тое, што пад ёй схавана — іншае. Часцей за ўсё гэта не... Страдывары. Пакажы босыя ступакі, кажа прымаўка, і я скажу, хто ты! Ды нашто? Шкарпэтка гэта нешта, але не больш за тое. Ну, хіба нейкі неардынарны мастак зрабіў з ёю тое, што зрабіў Марсэль Дзюшан з трывіяльным пісуарам, які размаляваў залатой фарбай і эстэтычна акультурыў вытанчанай назвай: «Фантан». Гэта як называць палітычную пасрэднасць вялікім палітыкам. Пісуар, гэта значыць стаячая пасудзіна для пісяння, сам па сабе банальны прадмет, як і самая танная поліэстравая шкарпэтка. Так што нішто не перашкодзіць ператварыць яе ў твор мастацтва. Але для чаго? Тое ж пытанне пра пасрэднасць, з якой нехта спрабуе зрабіць добрага палітыка. Гатовы мастацкі накірунак, распачаты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF