Ніва № 48 (3420), 28 лістапада 2021 г.

Геапалітыка і рэальнасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апошнім палітычным анекдотам на нашай прасторы стала тое, што Пуцін заклікаў Лукашэнку да дыялогу і амаль перамоў з апазіцыяй. Нехта бачыць у гэтым асаблівы цынізм, з іншага боку, найбольш дурныя галовы зноў атрымалі ілюзіі, што Масква дапаможа вызваліцца беларусам ад іх бяды. Разглядаць такую заяву трэба выключна ў рэчышчы рэалізацыі задумы па пераўтварэнні Крамлём Беларусі з моцна залежнай ад яго тэрыторыі ў абсалютна кіруемую і падначаленую. Для Масквы галоўнае — стратэгічны кантроль над усёй Беларуссю. А хто яго забяспечыць на месцы — Лукашэнка ці які-небудзь Бабарыка, што зараз у турме (але абавязкова ў рэзерве Крамля!), гэта ўжо другаснае пытанне. Іншая рэч, што ніхто так не будзе знішчаць усё беларускае ў Беларусі, як Лукашэнка (тут яму роўных няма). І таму гэтая фігура так доўга па вялікім рахунку задавальняе маскоўскае імперскае кіраўніцтва. Пры ўсіх іншых нюансах і знешніх выбрыках. Гэта тое, што ніяк не могуць зразумець ні расейскія лібералы, ні многія ў Беларусі.

Трэба яшчэ выразна ўсведамляць, што сённяшняя расейская ўлада цесным чынам звязаная з еўрапейскімі палітычнымі элітамі, ці псеўдаэлітамі. Для гісторыі нічога новага. Сучасная маскоўская дзяржава, як і некалі царская раманаўская Расея, прадстаўляе інтарэсы глабальнага фінансавага капіталу на тэрыторыі Еўразіі. І таму як звычайна ў такім цесным звязку тут цэлы час ідуць палітыка Германіі і Расеі. Расейска-нямецка нафта-газавы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF