Ніва № 48 (3420), 28 лістапада 2021 г.

На Падляшшы адчуваю сябе як дома

Ганна КАНДРАЦЮК

Інтэрв’ю з Алегам Кабзаром, мастаком і музыкантам, які ў гэтым годзе адзначае свой залаты юбілей.

— Твой юбілейны канцэрт і вернісаж праходзілі пад крыптанімам: 15-30-50. Ці можаш паясніць гэты код?

Алег Кабзар: — Крыптанім, добра ты назвала (смяецца). Я 15 гадоў прафесійна спяваю ў хоры, 30 гадоў займаюся мастацкай дзейнасцю і ўжо 50 гадоў жыву на гэтым свеце.

ГК: — Як ты вызначыў мастацкі пачатак?

АК: — Гэта момант, калі я прадаў свае першыя чатыры карціны і за выручаныя грошы купіў першую канцэртную гітару. Гэта было ў Мінску пасля заканчэння Мастацкай школы імя Ахрэмчыка.

ГК: — А мне здаецца, што Ты мастак ад калыскі. Ці можаш расказаць пра атмасферу роднага дому?

АК: — Бацькі мае рассталіся і выхоўвала мяне маці. Яна акардэаністка, вучыла ігры ў музычнай школе. Мы жылі ў досыць вялікім доме, дзе людзі адзін аднаго ведалі. І суседзі, пры розных акалічнасцях, сустрэчах запрашалі маму з гармонікам. Як сёння памятаю, як я сяджу пад сталом, а добра падпітыя ўжо госці спяваюць, гучна спяваюць. І гэты рэпертуар, можна сказаць, я выцягнуў з пад стала і па сённяшні дзень спяваю. Гэта рускія, савецкія песні. Тыя савецкія — не благія песні...

Бацька, таксама быў акардэаністам, ён іграў на баяне. Працаваў дырэктарам музычнай школы ў Калінкавічах, заснаваў там другую сям’ю. Бацькі ўжо няма ў жывых, але ёсць у мяне двух братоў — Юры і Павел Кабзары. Мы сустракаемся, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF