Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Іншыя

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На пачатак трэба адзначыць, што беларусы не зафіксаваліся як нацыя ў польскай інтэгральнай памяці. На фоне іншых суседзяў надалей астаюцца адносна мала вядомымі, а факт, што назва Вялікае Княства Літоўскае ахоплівала ў мінулым так Летуву, як і значна большую і люднейшую Беларусь, можа прыводзіць да тэрміналагічнай размытасці. Веды пра даўняе хараство беларускай культуры з ходам часу счэзлі з агульнай свядомасці польскіх эліт і ніколі не паявіліся ў шырокіх масах польскага грамадства, — пішуць ва ўступе да новай кнігі „Inni” яе аўтары Агнешка Касінска-Метрыка і Рафал Дудала, палітолагі з Універсітэта Яна Каханоўскага ў Кельцах. Па адным раздзеле напісалі Мажэна Ціхаш з Вроцлаўскага ўніверсітэта і Каміль Мразовіч з Беластоцкага. Прэзентацыя новай кнігі ў Беластоку адбылася 14 лістапада. Далей будуць агульныя выбраныя вытрымкі з яе.

Пасля Першай сусветнай вайны, — пішуць аўтары, — Беларусь не сфармавала ўласнай дзяржавы, таму бачана была як адзін з элементаў савецкай імперыі, тоеснасць якой складана акрэсліць з за адсутнасці выразных прымет адрознасці. Беларускае грамадства фармавалася як супольнасць пад моцным уплывам саветызацыйных працэсаў, што несумненна паўплывала на нацыянальную тоеснасць. Адрозная мадэль стварэння грамадскай структуры, адсутнасць вядучых інтэлектуальных эліт, а найбольш уплыў Савецкага Саюза сфармавалі спецыфічныя пакорлівыя адносіны да дзяржавы, якія ў суседзяў часта выклікаюць разгубленасць і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF