Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Беларус з Польшчы ўзнагароджаны на Літве за падтрымку палякаў на Беларусі

Адам БОБРЫК

Прафесар Яўген Мірановіч з Універсітэта ў Беластоку, член Управы Беларускага гістарычнага таварыства, з 1995 года галоўны рэдактар перыядычнага выдання «Białoruskie Zeszyty Historyczne = Беларускі гістарычны зборнік», у 1992-1997 гадах галоўны рэдактар «Нівы», а ў 1997-2002 гадах старшыня Праграмнай рады штотыднёвіка «Ніва» быў узнагароджаны сярэбраным медалём Таварыства «Wspólnota Polska». Цікава, што ўрачыстасць узнагароджання адбылася на Літве. Прымеркавана яна была да пятай навуковай канферэнцыі з цыкла «Палякі на Беларусі. Ад Студзеньскага паўстання да ХХІ стагоддзя», якія з 2017 года традыцыйна праходзілі ў Гродне. Сёлета па аб’ектыўных прычынах канферэнцыя гасцявала ў Вільні. Яе арганізатарам выступіў Студыюм Еўропы Усходняй Варшаўскага ўніверсітэта, а суарганізатарамі — шэраг устаноў, у тым ліку польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы — Польская амбасада ў Вільні і Генеральнае консульства РП у Гродне.

У абгрунтаванні вылучэння было адзначана, што прафесар Яўген Мірановіч узнагароджаны за поўную ангажаванасці навуковую і грамадскую працу на карысць суайчыннікаў па за межамі краіны, у першую чаргу польскай нацыянальнай меншасці на Беларусі. Прафесар Мікалай Іваноў з Апольскага ўніверсітэта адзначыў, што Яўген Мірановіч з’яўляецца як польскім, так і беларускім гісторыкам. Сказаў, што «яго асоба сімвалізуе тое, што было гонарам шматнацыянальнай Рэчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF