Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Падагрэтае — атрута!

Агата АРЛЯНСКАЯ

Ніколі не рабіце гэтага, калі вы хворыя. Пры награванні яны становяцца таксічнымі. Змагацца з грыпам і прастудай можна не толькі лекамі, але і натуральным шляхам. Прыхільнікі натуральнай падтрымкі цела звычайна рэкамендуюць мёд, соль, булён ці часнок. Аднак хатнія сродкі часта не даюць выніку. Чаму?

Вось соль пры ангіне. Паласканне горла салёнай вадой — стары хатні сродак ад інфекцый горла. Гэты метад супакойвае, здымае боль, дэзінфікуе і памяншае апухласць горла. Эфект, аднак, залежыць ад правільнай падрыхтоўкі раствору. Калі дадаць у яго занадта шмат солі, мы можам яшчэ больш нашкодзіць сабе. Таксама важна, каб вада ў растворы была блізкая да тэмпературы цела: 36,6 градусаў Цэльсія. Замест паваранай солі варта звярнуцца да эмскай, якая валодае большымі аздараўляльнымі ўласцівасцямі. Памятайце, што на 1/3 шклянкі вады трэба дадаць плоскую лыжку солі — гэта ідэальныя прапорцыі для падрыхтоўкі сумесі.

Ці мёд дадаваць у гарачы напой? Мёд станоўча ўплывае на нашу імунную і нервовую сістэмы і ўмацоўвае сэрца. Гэта антыбактэрыйны і супрацьвірусны сродак і мае мноства вітамінаў групы В і мікраэлементаў, такіх як жалеза, біятын, марганец. Аднак пры даданні ў гарачую гарбату ці малако ён губляе карысць для здароўя і становіцца таксічным. Для правільнай яго працы трэба дадаваць яго ў напой, астуджаны да 40 градусаў Цэльсія.

Часнок — расліна, якая валодае супрацьвірусным, бактэрыцыдным дзеяннем і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF