Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (28). Узурпатар 3

Андрэй СЦЕПАНЮК

„І калі Я сілаю вельзевула выганяю дэманаў,

то сыны вашы чыёю сілаю выганяюць?

Таму яны вам будуць суддзямі”.

Евангелле паводле Матфея 12:27

Былы Узурпатар ішоў

ішоў і не быў у змозе стрымаць хаду

Ногі не хацелі затрымацца

невядома ад якога часу

ён іх амаль не адчуваў

яны не балелі

проста ішлі

Ніколі не верыў у жыццё пасля смерці

а вось аказалася што ўсё ж такі яно існуе

у найменш чаканым выглядзе

Ён не ведаў рай гэта ці пекла

спатыкаў на сваёй дарозе людзей

якія за свае паводзіны заслугоўвалі

на адно

або другое

а часам і на адно і на другое

Ён

мёртвы для знешняга свету

ішоў

У глыбіні душы

якая аказалася існуючай

смяяўся з тых якіх падмануў на пераломе

свайго жыцця і смерці

Ён ім уцёк

Калі новая ўлада рыхтавалася да выканання

над ім смяротнага пакарання

згодна з прысудам

ён уцёк

У адзін пахмурны дзень

калі як кожнага ранку вартаўнікі прынеслі яму

у турэмную камеру сняданак

са здзіўленнем заўважылі

што на нарах застаўся толькі яго смярдзючы труп

былога Узурпатара ў тым месцы ўжо не было

Цяпер быў ён ужо ў вымярэнні

над якім ніколі раней не задумваўся

І да таго яшчэ здзіўленне што так гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF