Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (27). Месца на зямлі

Андрэй СЦЕПАНЮК

Дзіўны гэты лістапад, нібыта пануры, а ў больш агульным выглядзе паказвае свой натуральна ясны вобраз. Не зразумець яго, як прыгожай жанчыны, якая не ў змозе вырашыць, ці да таго, каб быць сабою, патрэбныя ёй яшчэ нейкія ненатуральныя ўпрыгожанні. Але не аб лістападзе сёння, хаця гэта пэўна ягоны настрой давёў чарговы раз да разважанняў над нашым быццём на гэтай беластоцка-бельска-гайнаўскай зямлі. Усё паўтараецца, можна сказаць. Здавалася, што дыспуты на тэму тутэйшасці былі характэрнымі для некаторых перыядаў мінулых стагоддзяў, але адназначна відаць, што і сёння ёсць многа такіх, якім яны даспадобы. А да таго яшчэ маштабная, раскінутая на амаль міжнародны ўзровень ідэя падляшскасці, з яе моўнымі асаблівасцямі запісанымі ў алфавіце. Нічога і гэта. У сваім жыцці даводзілася ўжо зносіць нават апантаную прапаганду т.зв. падляшскіх украінцаў, якія выхаваныя на жыццяздольнай беларускай ніве, як Іуды стараліся давесці, што ўсё ж такі „а” гэта „я”, а „чорнае” гэта „белае”. Усё паўтараецца, і няхай так будзе, абы толькі не пачалі біць па твары за тое, што чалавек называе сябе польскім беларусам, які размаўляе з роднымі на тутэйшай гаворцы, шануе сваю Малую і Вялікую Айчыну і да таго, чытаючы і пішучы на літаратурнай беларускай мове, хоча прыналежаць да агульнабеларускай прасторы мовы, гісторыі і культуры. І нават не ў твары справа, а ў акулярах, якіх шкада для такой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF