Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Абсурды эпохі ПНР

Міхал МІНЦЭВІЧ

Жыццё — хочам таго ці не — ідзе наперад. Мяняюцца эпохі, мяняецца цывілізацыя, культура і жыццёвыя ўмовы. Таксама здараюцца розныя няшчасці, так індывідуальныя, як і калектыўныя. А людзі заўсёды астаюцца рознымі. Думаючы пра будучыню, трэба помніць і мінулае.

Я нарадзіўся, рос, вучыўся, даспяваў, стаў на першую працу ў эпосе ПНР. З моманту нараджэння я — жыхар гэтай зямлі, удзельнік і назіральнік ды летапісец. Таму мясцовая гісторыя стала мне самай блізкай і вядомай, а мясцовыя людзі — найважнейшыя. Як журналіст-аматар адчуваю патрэбу помніць і ніколі не забываць пра «сваіх» людзей і пра тое, адкуль родам.

Мае найстарэйшыя размоўцы адышлі назаўсёды, забіраючы з сабою цэлую эпоху, багаты досвед мінулага стагоддзя. Кожны з іх быў каштоўным даведнікам аб мінулым стагоддзі.

Зараз размаўляю, запісваю і публікую ўспаміны малодшага пакалення. Сабраныя матэрыялы і асаблівыя інфармацыі будуць несумненна вартымі публікацыі, таксама ў чарговай аўтарскай кніжцы. Мне эпоха ПНР асабліва блізкая, хаця сам мог яе запамятаць толькі з 1960-х гадоў.

Раўнапраўе пасля вайны

Мікалай СУЛІМА з Крывятыч, Арлянскай гміны, народжаны ў 1953 годзе:

— Людзі расказвалі, што як настала камуна, то ў Крывятычах прыходзіў адзін да другога і гаварыў: «Дай кажух, бо іду на варту — раўнапраўе». Так было. Адзін прыйшоў і кажа:

— Дай плуг!

— Як, дай? Гэта ж мой.

— Цяпер раўнапраўе, я таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF