Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Дзмітрыеўскаму манастыру ў Саках — 20 гадоў

Аляксей МАРОЗ

Мужчынскі манастыр святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага ў Саках быў заснаваны 16 ліпеня 2001 года. У гэтым годзе адзначаецца 20-годдзе яго дзейнасці. У час святкавання ў гонар нябеснага заступніка манастыра і драўлянай прыгожа адрамантаванай царквы ў Саках 8 лістапада малітвы ўзначалілі мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава і вікарныя епіскапы Варшаўска-Бельскай епархіі — архіепіскап Бельскі Грыгорый, епіскап Гайнаўскі Павел і епіскап Сямятыцкі Варсанофій. Разам з імі маліліся многія вернікі. Прыхаджане састаўлялі невялікую частку ўдзельнікаў літургіі і так было 7 лістапада, падчас усяночнай багаслужбы, калі малітвы ўзначальваў епіскап Павел.

Епіскапы, святары і вернікі маліліся перад цудадзейнай іконай св. Дзмітрыя Салунскага. У час усяночнай багаслужбы перад іконай чын памазання ялеем вернікаў здзейсніў епіскап Павел. Пакланіцца іконе св. Дзмітрыя прыходзяць таксама католікі з Сакоў, якія здаўна паважаюць святога.

У першую нядзелю кожнага месяца чытаецца акафіст велікамучаніку Дзмітрыю і служыцца малебен перад цудадзейнай іконай. Так было і ў першую нядзелю лістапада, калі напярэдадні свята ў Дзмітрыеўскай царкве сабралася многа паломнікаў. Малітвы ў час нядзельнай літургіі, акафіст і малебен узначаліў ігумен Уладзімір, які зараз замяшчае адсутнага ў Саках настаяцеля Дзмітрыеўскага манастыра архімандрыта Цімафея. У час пропаведзі ігумен Уладзімір назваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF